Валдзіс.

нататнік Валдзіса Фугаша.

Першасны Абавязак
Валдзіс.
[info]valdzis

            За апошнія гады на тэрыторыі такіх постсавецкіх краінаў, як Беларусь, Україна й Расея(менавіта Расея – усходнія рэгіёны РФ, бо астатняе – не Расея), адбыліся дзясяткі забойстваў маладзёнаў, адзінкі зь якіх нават дайшлі да ўзроўню дзяржаўнага тэлебачаньня. У рэпартажах распавядалася аб нейкіх там нацыстах, антыфашыстоўцах і г.д. “Ён быў малады, навучаўся ва ўнівэрсітэце, слухаў цяжкую музыку, тусаваўся з радыкаламі,  павяртаўся дадому, сем нажавых, бла-бла” – вось стандартнае паведамленьне, што выконваецца манатонным голасам, паміж рэпартажам аб тым, як кіраўнік дзяржавы сустрэўся з падобным-сялянамі-працоўнымі, і тым, што за мяжой жудаснае надвор’е-крызіс-выбухі. Падобны лёс чакае і наступныя выпадкі.

            Чаму ж насамрэч адныя з самых лепшых юнакоў загінаюць каля пад’ездаў ад рук іншых маладзёнаў? Якія чыньнікі гэтых абсурдных, на першы погляд, паводзінаў? На вялікі жаль, адказ вельмі просты. Але пачну я сваё апавяданьне з невялічкага экскурсу ў гісторыю.

            Напрыканцы васемнаццатага-пачатку дзевятнаццатага стагодзьдзяў пачалося фармаваньне палітычных ідэалёгіяў. У той час эліта прыхільнікаў захаваньня існуючага парадку – кансэрватары, умоўна менаваліся “правымі”, бо яны ў большасьці парлямантаў знаходзіліся ў правай частцы залі, а прыхільнікі зьменаў - у левай частцы. Таксама дадзеныя назвы паўставалі таму, што ў “сьвятой пісаніне” пісалася, што “правыя” абраныя ды будуць з Б-гам, а “левыя” – недаробленая галеча. Погляды гэтыя ў той час былі абсалютова процілеглымі – таму радыкалізм у дзеяньнях быў натуральнай з’явай. На процягу ўсяго дзевятнаццатага стагодзьдзя і пачатку дваццатага, чалавецтва зь ягонымі разьвіцьцём тэхналёгій-індустрыялізацыяй-урбанізацыяй дало выдатную глебу для станаўленьня гэтых палітычных ідэалёгіяў і набыцьця імі масавага характару. Цяпер, пісьменна карыстаючыся рыторыкай і сродкамі масавай інфармацыі стала магчымым захаваць, альбо зьмяніць існуючы палітычны парадак. А зрабіць гэта можна праз прапанову найзадавальняючага фармату ўладкаваньня грамадзтва, што прымушала “правых” і “левых” запазычаць некаторыя пастулаты з праграмаў канкурэнтаў(лібэрал-кансэрватары/сацыял-лібэралы і інш),  – вось тут ужо мы заўважаем, як тая самая мяжа, што была падобнай на марыянскую западзіну, пачынае зьнікаць. Палітыка пачынае жыць па правілах гандлю, раней паміж элітамі - цяпер і з насельніцтвам.

            Далейшае разьвіцьцё чалавецтва, ужо ў першай палове дваццатага стагодзьдзя, прапануе нам на суд унікальнейшыя ідэалёгіі – італіійскі фашызм і нямецкі нацыянал-сацыялізм. Дадзеныя прыклады – “правыя” у культурніцкім пляне, і “левыя” у эканамічным – былі лепшым таварам у Эўропе на той час, дзякуючы чаму паўсталі мацнейшыя палітычныя рэжымы, як у самой Італіі ды Нямеччыне, гэтак і ў шматлікіх іншых краінах, з улікам некаторых мясцовых асаблівасьцяў(Пэранізм, Фалангізм і інш.). Пасьля гвалтоўнага фарсаваньня зьмены мапы Сьвету, што вылілася ў Другую Сусьветную Бойню, дыфузія процілеглых раней ідэалёгіяў набыла проста шалёныя тэмпы, была створана ўмоўная гарызантальная шкала(зьлева направа), пасьля і чатырохмерная. Цяпер, у 2012 годзе, казаць аб актуальнасьці падзелу палітычных ідэалёгіяў на правіцу-лявіцу падаецца мне проста абсурдам, бо ў пачатку праграмы кожнай партыі мы зможам сустрэць прапановы, характэрныя для тых, хто некалі лічыўся “абраным Б-гам”, а наступнымі - прапановы “недаробленай галечы”. Пры гэтым, безумоўна, трэба ўлічваць рэальную магчымасьць дадзеных партыяў уплываць на палітычнае жыцьцё ў краіне.

            Сёньня, на тэрыторыі такіх постсавецкіх краінаў як Беларусь, Україна й Расея, працягваюць адбывацца дзясяткі забойстваў маладзёнаў, якія насамрэч жывуць у аўтарытарных рэжымах-хамелеёнах, і маюць, максімум, ускоснае дачыненьне да палітычнай рэчаіснасьці. На вялікі жаль, яны ня хочуць разумець, што хлопцы-дзяўчыны, якія слухаюць іншых музычных выканаўцаў, носяць іншыя лэйбы, і г.д. – гэта толькі субкультуры, а не палітычныя рухі, якія мусяць мець мэтай барацьбу за ўладу, і іх сапраўдным ворагам, у дадзеных выпадках, ёсьць той самы аўтарытарны рэжым. Змагацца зь ім фізычна, альбо праводзіць “вышэйшую рэвалюцыю” – асабісты выбар кожнага. Але зразумець тое, хто Твой Вораг – першасны Абавязак.

  • Add to Memories

Лукастан – асобнік султанімзу.
Валдзіс.
[info]valdzis

       Сёньня панядзелак 21-га лістапада 2011 году, і я знаходжуся ў Мінску, які ёсьць сталіцай аднога зь цікавейшых для навукоўцаў дзяржаўнага ўтварэньня – Рэспубліцы Беларусь, або, як кажуць некаторыя – Лукастане. Назва гэтая ўзьнікла не ўчора, і ня год таму, і мне падаецца вартым паспрабаваць растлумачыць яе зьмест.

            Пачнем з таго, што гэтая назва ўключае ў сябе дзьве часткі – “лука” і “стан”. Першая паходзіць ад прозьвішча чалавека, які ўжо 17-ць год утрымлівае ўладу ў дадзенай дзяржаве, а другая – суфікс, які ўзыходзіць да індаэўрапейскага кораню, што азначае “стаяць”, і на пэрсідзкай мове азначае “мейсца, краіна”. Дагэтуль існуе дастаткова краінаў, падобных па гучаньню: Пакістан, Татарстан, Афганістан, Узбэкістан і г.д., што літаральна можа быць тапонімам – уласнай назвай асобнага геаграфічнага мейсца па назьве народаў ці іншых аб’ектаў (Татарстан – краіна татар). З гэтага можна зрабіць выснову, што Лукастан – краіна Лукі(Лукашэнкі), альбо Лукоўцаў, як пэўнага народу. Адсюль натуральным чынам прасочваецца першая з прыкметаў султанісцкага рэжыму – зьместу Лукастану - заснаванасьць на пэрсаніфікацыі, пры якой адбываецца атаясамленьне дзяржавы з харызматам.

            Наступнай прыкметай ёсьць свавольле харызмата і адсутнасьць палітычнага плюралізму. Як з гэтым належаць справы ў краіне Лукі? Узгадаем трагічны лістапад 1996-га году. Міхаіл Пастухоў, які быў судзьдзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у той час, распавёў пра бязпрэцэдэнтнейшы факт у сусьветнай юстыцыі – загады прэзідэнта дэмакратычнае дзяржавы, якія былі вышэйшымі за Канстытуцыю і  вырашэньне Канстытуцыйнага Суду, дзякуючы якім адбыўся “вынас” дзеючых дэпутатаў з Залі, зьмена Канстытуцыі і стварэньне марыянэтачнага парляманту, у якім ня мае права на існаваньне думка і пазыцыя, не адпавядаючыя прэзідэнцкай. Да таго ж, трэба адзначыць забарону на незалежныя і крытыкуючыя сродкі масавае інфармацыі, наяўнасьць “чорных сьпісаў” для “нячэсных” у мастацтве(у мінулы чацьвер быў забаронены канцэрт з удзелам майго гурта ў Берасьце, бо мы адкрыта крытыкуем дзеючыя палітычныя рэжымы ў Беларусі, Украіне і Расеі), антыдэмакратычныя законы ў галіне палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, масавых мерапрыемстваў, якія ёсьць падмуркам плюралізму.

            Наступнай прыкметай з’яўляецца адсутнасьць сістэмнае дзяржаўнае ідэалёгіі. 27-га сакавіка 2003-га году той самы спадар Лукашэнка выказаўся на паседжаньні ідэалягічных супрацоўнікаў аб тым, што “хасударства без идеалохии, как и чылавек без мысли, ни можыт жыть и развиваца, тим более пративастаяць унутрыним и унешним ухрозам и вызавам”, што дало пачатак эры навязваньня штучнае квазісістэмы арыенціраў, якая праз 5 год пацярпела фіяска, і на цяперашні час ніякім чынам не ўваходзіць у шэраг базавых інструмантаў утрыманьня ўлады.
            Да ўсіх вышэйпералічаных прыкметаў неабходна дадаць свавольнае ўжываньне сымбаляў, нізкі ўзровень палітычнае мабільнасьці, а таксама вельмі невялічкія сацыяльны і эканамічны плюралізм.

            Сёньня ўжо аўторак, 22-гі дзень лістападу ў 2011 годзе, і я знаходжуся ў Мінску, які ёсьць сталіцай аднога зь цікавейшых для навукоўцаў дзяржаўнага ўтварэньня ў цэнтры Эўропы – Рэспубліцы Беларусь, або, як кажуць сьвядомыя – Лукастане. Назва гэтая ўзьнікла таму, што ў гэтай дзяржаве ўлада атаясамляецца з самым галоўным злачынцам, адсутнічае палітычны плюралізм і сістэмная ідэалёгія, а назва гэтага палітычнага рэжыму - усходнеэўрапейскі султанізм.

  • Add to Memories

канстатую са спачуваньнем
Валдзіс.
[info]valdzis
Большую часть близких амбициозных людей в общении со мной погубила одна и та же вещь.
Это была ревность. Совершенно ненужная: я всегда был готов содействовать Вам в Пути, ибо у меня нет врагов и соперников.
Мои сожаления.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

почему
Валдзіс.
[info]valdzis
 - Почему Ты оборвал связь с людьми?
 - Они не знали цену слов ­и действий, гордыня съела их, а пошлость стала потолком.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

...
Валдзіс.
[info]valdzis
сваі зьбеглі самі

з выступу ў Кіеве
Валдзіс.
[info]valdzis
Добры Вам вечар, Кіеў Свабодны!
Сёньня з Вамі да свабоды галодныя
Не піздаболы якія ці вырадкі модныя,
а Беларусы - Духам Вам родныя!
Мы адтуль, дзе ня можна выйсьці на плошчу,
але выходзяць, бо ў Сэрцах яны непераможныя!
Мы адтуль, дзе мянтоў больш, чым сабакаў,
дзе нахабна праслухваюць размовы у хатах!
Дзе жаданьне тырана - вышэй за Закон,
а на Розум забыліся - усюль забабон,
маладзёны  баяцца дзяцей нараджаць
і ў плянах ня Сем’і, а "як бы з’язджаць".
Так мабыць у попел пераўтварыцца адразу?
Кiнуць зброю бяз бою дый зьмiрыцца з паразай!?
Капiтуляцыя, га?! я ня чую адказу!
Гэта Down the Tyrant! I сёньня мы разам!
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Урывачак з-за плоту з дротам
Валдзіс.
[info]valdzis

...галовы хаваць у зямлю ўжо дакладна годзе - гэта у тваім горадзе!

Й калі Ты яшчэ не ў сьпісе ненадзейных - то хутка там будзеш, не губляй надзеі.

Там, за кардонам, у незалежнай рэспубліцы, банды злога АМАПу зачышчаюць вуліцы.

І я таксама, людзі, у пэуным сэньсе злачынца - бо на Роднай Мове маю сьмеласьць маліцца.

Лёкс Карскі.

  • Leave a comment
  • Add to Memories

...
Валдзіс.
[info]valdzis
узровень валоданьня Жыцьцём: са слоўнікам.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

"ты себя видел?!"
Валдзіс.
[info]valdzis
разбиваясь о быт
в глухоте утопая
затухает Надежды отчаянной пламя
не сбыться Мечте
не должно любить
обрёченный сгорать не мог не Светить
.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

надмагільле
Валдзіс.
[info]valdzis
Перададзенае пэўнаму колу ў чацьвер, 20ты дзень кастрычніку.
        
        Приходит время, когда Ты перестаёшь себя обнадёживать и признаёшь бесперспективность определённого микросоциума, в результате чего решаешь прекратить отношения с объединением карьеристов и оправданцев, неспособных жертвовать и вести обсуждения на уровне чистого мышления, которое всё чётче походит на свору гиен, из которой у каждой в углу комнаты висит выцветший плакат Стаи Волков, что обязательно присутствует на фотографиях для социальных сетей.
        
        Ваша позиция зависит от внешних обстоятельств и основывается не на Принципах, что наглядно демонстрирует служение личной выгоде (социальной или экономической), но не Идеалам.
 
         Мы с вами на разных Орбитах.
___________________________________
 
"Открыть глаза" - не сосчитать попыток.
А как прозреть,
коль намертво глаза зашиты?!
А как узреть
под масками улыбок,
на самом деле, что под ними скрыто?!
Довольно лести. Хватит фальши.
Идеи - НЕТ.
Трясина дальше.
Мы выбираем Бой - не прятаться в кусты.
Это не мы бессильны - ваши глаза пусты.
 
Имеющий уши да слышит.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

You are viewing [info]valdzis's journal